СДПГ пагадзілася пачаць перамовы з Мэркель

Ангела Мэркель

Дэлегаты сходу Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі ( СДПГ ), які прайшоў 20 кастрычніка ў Бэрліне, прагаласавалі за пачатак перамоваў аб кааліцыі з кансэрватыўным блёкам канцлера Ангелы Мэркель Хрысьціянска - дэмакратычны зьвяз / Хрысьціянска -сацыяльны зьвяз (ХДЗ / ХСЗ).
Правацэнтрысцкі Хрысьціянска - дэмакратычны зьвяз Мэркель атрымаў перамогу на нядаўніх выбарах, аднак ім не ўдалося атрымаць дастаткова галасоў для стварэньня парлямэнцкай бальшыні.

Чакаецца, што левацэнтрысцкая партыя сацыял-дэмакратаў на перамовах аб кааліцыі можа выставіць некалькі ўмоў - у першую чаргу, пра памер мінімальнага заробку.

Акрамя гэтага, сацыял-дэмакраты хочуць адысьці ад мер жорсткай эканоміі і сканцэнтравацца на росьце эканомікі і стварэньні працоўных месцаў.