Тацяна Севярынец: На пад’ездзе да Арынчыцаў уключыла мабільны і раптам пасыпаліся смс

Тацяна Севярынец

Тацяна Севярынец, маці былога палітвязьня Паўла Севярынца, распавяла Свабодзе, як яна даведалася пра вызваленьне сына.
«На пад’ездзе да Арынчыцаў уключыла мабільны і раптам пасыпаліся смс. А на станцыі мяне сустракалі і патлумачылі, як адбылося вызваленьне Паўла. Што прыйдзецца езаць ў Менск, каб яго сустрэць. Было крыўдна, канешне. Хацелася вельмі плакаць, што я прыехала туды, падрыхтаваная, каб сына сустрэць, людзей пачастваць, як трэба. А тут бачыце што. Як падумаю, што нашы цягнікі літаральна разьмінуліся недзе?»