У Парыжы можна купіць арыгіналы Пікаса за пару сотняў эўра

Your browser doesn’t support HTML5

Шэдэўры сучаснага мастацтва прадавалі за бясцэнак

На аўкцыёне ў Парыжы творы сучаснага мастацтва прадавалі па даступных цэнах
Творы Пікаса, Вазарелі і многіх іншых мастакоў 19-га і 20-га стагодзьдзяў выставілі на аўкцыёне Christie’s у Парыжы — на гэты раз па незвычайна нізкіх коштах, ад сотняў да пары тысячаў эўра.

Як паведамілі ў гэтай аўкцыённай кампаніі, мэта калекцыі Rendez-Vous Contemporain — прапанаваць прадметы мастацтва, даступныя новым пластам калекцыянэраў: маладым або тым, хто інакш ніколі не прыйшоў бы да Christie’s, а цяпер атрымае магчымасьць мець гэтыя творы ў сябе дома.

Сярод амаль 300 твораў калекцыі — скульптуры, карціны, фотаздымкі, прадметы дэкаратыўнага мастацтва.