Пасьля паразы на выбарах аўстралійскія лейбарысты памянялі старшыню

Тоні Эбат

Новым кіраўніком Лейбарысцкай партыі Аўстраліі абраны 46-гадовы Біл Шортэн — экс-міністар адукацыі і былы прафсаюзны лідэр.

Упершыню галасаваньне праводзілася з удзелам усіх сябраў партыі, а ня толькі лейбарыстаў, якія засядаюць у аўстралійскім парлямэнце.

На парлямэнцкіх выбарах у верасьні лейбарысты, якія знаходзіліся ва ўладзе ў краіне на працягу апошніх шасьці гадоў, саступілі кансэрватарам. Замест Кевіна Рада пасаду прэм’ера заняў Тоні Эбат — лідэр Лібэральнай партыі.