Тыдзень у фатаздымках, 29.ІХ-5.Х

Цыганская сям'я З Турэччыны сядзіць пад імправізаваны навесам для абароны ад дажджу ў прыбярэжным румынскім горадзе Эфор Суд 30 верасьня. Румынскія ўлады выселілі каля 100 цыган з гораду без прадастаўлення ім альтэрнатыўнага жыльля.

Актывісты апазіцыйных партый ва Ўкраіне ў сутыкненьнях з АМАПам спрабуюць трапіць у мэрыю падчас мітынгу супраць выбараў мэра Кіева, адкладзеных на 2015 год.

Амерыканскі салдат чакае свайго цягніка ў гадзіну пік на станцыі мэтро Пентагон у Вашынгтоне 2 кастрычніка.

Удзельнік пратэсту прыкрывае рот даляравую купюру перад Капітоліем ЗША ў Вашынгтоне, акруга Калумбія. Пратэстоўцы заклікалі Кангрэс прыняць законапраект аб бюджэце і абараніць фэдэральны ўрад ад закрыцьця.

Актывіст апазіцыі хапаецца за шлем амапаўца падчас пробы ўвайсці ў будынак гарадской рады Кіева для прадухілення сэсіі 2 кастрычніка.

Іранскія габрэі чытаюць Тору падчас ранішняй малітвы ў сінагозе Юсэф Абадзе ў Тэгеране 30 верасьня.

Маці зь дзіцем на руках праходзіць міма аўтамабіля з плакатам "Свабодны Бунт Pussy" падчас дэманстрацыі падтрымкі расейскага гурту Pussy Riot ў Празе.

Ратавальнік з картай праходзіць міма дамоў, разбураных падчас вайны 1992-95 гадоў, у час правядзеньня першага перапісу насельніцтва Босьніі недалёка Срэбраніцы.

Людзі глядзяць на дыван на міжнароднай выставе дываноў ручной работы ў Тэгеране.

Ізраіль - Ірэна Стэйнфэльд, дырэктарка аддзелу Праведнікаў народаў свету ў Мэмарыяльны музэі Яд Вашэм , 30 верасні 2013

Турысты фатаграфуюць, як штармавая хваля б'е па берагавой лініі ў правінцыі Хайнань (Кітай).

12-гадовы Абуду, трымаючы сваю зброю, гуляе з коткай у прыгарадзе Алепа.

Мужчына стаіць на кучы друзу ў пярэдняй частцы пашкоджанага будынка пасьля таго, якён быў разбураны выбухам бомбы ў Пешавары (Пакістан).