Ірляндцы зьбіраюцца скасаваць верхнюю палату парлямэнту

Дублін

У Ірляндыі пачынаецца рэфэрэндум у пытаньні аб скасаваньні Сэнату — верхняй палаты парлямэнту краіны.
Прыхільнікі ліквідацыі Сэнату кажуць, што верхняя палата ня мае ніякіх істотных паўнамоцтваў і яе скасаваньне зэканоміць бюджэту 20 мільёнаў эўра (27 мільёнаў даляраў) у год.

Апанэнты гэтай ідэі абвінавачваюць урад у імкненьні ўзмацніць выканаўчую ўладу.

Вынікі рэфэрэндуму, як чакаецца, стануць вядомыя ў суботу.