Свабода бяз гальштукаў: Беларуская мова вяртаецца?

Your browser doesn’t support HTML5

Абвесткі ў менскім мэтро цалкам загучалі па-беларуску. Усё часьцей беларуская мова выкарыстоўваецца ў рэкляме. Там-сям адчыняюцца беларускамоўныя дзіцячыя садкі. За ігнараваньне беларускай мовы чыноўнікаў пачынаюць прыцягваць да адказнасьці. Ці даюць гэтыя і іншыя зьявы надзею на вяртаньне беларускай мовы ў штодзённае жыцьцё грамадзтва?