Чэмпіёнка Беларусі Балыкіна папалася на допінгу

Юлія Балыкіна

Чэмпіёнку Беларусі ў спрынце Юлію Балыкіну дыскваліфікавалі за выкарыстаньне допінгу, паведамляе афіцыйны сайт Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва.
Неаднаразовая чэмпіёнка Беларусі па бегу на 100 і 200 мэтраў Юлія Балыкіна «дыскваліфікаваная на 2 гады за выкарыстаньне забароненых прэпаратаў».

Дыскваліфікацыя працягнецца да 24 ліпеня 2015 году.

Усяго з 2011 году ў Беларусі за ўжываньне допінгу дыскваліфікавана больш за 40 спартоўцаў.

Пасьля Алімпійскіх гульняў у Лёндане за ўжываньне допінгу пазбавілі залатога мэдаля штурхальніцу ядра Надзею Астапчук.

Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пацьвердзіў дыскваліфікацыю кідальніцы дыска Ірыны Ятчанкі, якая на Алімпіядзе ў Афінах у 2004 годзе стала бронзавым прызёрам.

Станоўчы вынік дала пераправерка допінг-пробаў яшчэ афінскай Алімпіяды ў малатабойца Івана Ціхана.