Прэмію Рады Эўропы імя Вацлава Гаўла прысудзілі зьняволенаму беларускаму апазыцыянэру Алесю Бяляцкаму

Your browser doesn’t support HTML5

Беларускі апазыцыянэр Алесь Бяляцкі, вызваліць якога з турмы неаднаразова заклікаў Эўрапарлямэнт, стаў першым ляўрэатам прэміі Рады Эўропы. Прэмія прысуджаецца ў супрацоўніцтве зь Бібліятэкай Вацлава Гаўла і праваабарончым фондам "Хартыя 77". Дзеля таго, што сам Бяляцкі адбывае тэрмін у калёніі, на цырымонію ў Страсбур замест яго прыехала жонка.