У Аўганістане ўзгадваюць ахвяраў камунізму

У Аўганістане пачаліся жалобныя мерапрыемствы, прысьвечаныя памяці ахвяраў камуністычнага пэрыяду краіны ў 1980-я гады.
Улады Нідэрляндаў, якія ўдзельнічалі ў расьсьледаваньні ваенных злачынстваў гэтага пэрыяду, апублікавалі сьпіс з 5 000 імёнаў людзей, якія загінулі ці зьніклі безь зьвестак.

Многія з гэтага сьпісу былі альбо кансэрватыўнымі ісламістамі, альбо прадстаўнікамі арганізацыяў, якія супэрнічалі з камуністычнай партыяй, адзначае ВВС.