Праблемы з інтэрнэтам

Беларускія карыстальнікі апошнімі днямі сутыкнуліся з праблемамі доступу ў інтэрнэт, прычым яны ўзнікаюць у абанентаў любых правайдэраў. Як паведаміў правайдэр Белінфанэт, гэта было звязана зь дзьвюма аварыямі ў магістральнага правайдэра RETN. Паколькі дзяржаўны манапаліст на зьнешні канал, кампанія «Белтэлекам» значную частку замежнага трафіку прапускае праз RETN, праблема закранула ўсіх беларускіх карыстальнікаў.