Судан: 100 чалавек загінулі ў акцыях пратэсту

Судан, ілюстрацыйнае фота

У Судане чацьвёрты дзень працягваюцца акцыі пратэсту супраць рашэньня ўраду скараціць субсыдыі на паліва. У забурэньнях загінулі каля сотні чалавек.
Мясцовыя праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што людзі сталі ахвярамі агню, які адкрылі сілы бясьпекі.

Паліцыя ўжывае сьлезацечны газ для разгону дэманстрантаў.

У сталіцы Судану зачыненыя амаль усе АЗС.

Вайскоўцы патрулююць вуліцы гораду, перадае ВВС.