Прэзыдэнт Ірану асудзіў Галякост

Хасан Роўхані

Прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані назваў Галякост «заганным» злачынствам, якое нацысты зьдзейсьнлі над габрэямі.
«Усю злачыннасьць, якую яны (нацысты — РС) зьдзейсьнілі супраць габрэяў, мы асуджаем (...) Ня мае значэньне: то былі жыцьці хрысьціянаў, іудэяў або мусульманаў», — заявіў Роўхалі ў інтэрвію CNN, калі наведваў штаб-кватэру Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у Нью-Ёрку.

Аднак прэзыдэнт Ірану заявіў, што Галякост не даў права габрэям стварыць дзяржаву Ізраіль пасьля Другой усясьветнай вайны.

Ён таксама заявіў, што вызначэньне маштабаў Галякосту зьяўляецца пытаньнем гісторыкаў.

Гісторыкі ў цэлым згодныя, што шэсьць мільёнаў чалавек загінулі падчас Галякосту.

Былы прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад ставіў пад сумнеў Галякост. За гэта яго неаднойчы крытыкавалі.