Дзяржасакратар ЗША сустрэнецца зь кіраўніком МЗС Ірану

Міністар замежных справаў Ірану Джавад Зарыф сустрэнецца зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Керы на перамовах у справе іранскай ядзернай праграмы.
У сустрэчы таксама будуць удзельнічаць міністры замежных справаў Вялікай Брытаніі, Кітаю, Францыі, Нямеччыны і Расеі — краінаў, якія зьўляюцца сталымі чальцамі Рады бясьпекі ААН.

Белы дом заявіў, што не выключае сустрэчу новага прэзыдэнта Ірану Хасан Роўхані і прэзыдэнта ЗША Барака Абамы ў кулюарах штогадовай сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН.