Суд у Эгіпце забараніў дзейнасьць «Братоў-мусульманаў»

Суд у Эгіпце ў панядзелак забараніў дзейнасьць руху «Браты-мусульмане» і распарадзіўся канфіскаваць яго маёмасьць.
Суд таксама пастанавіў забараніць дзейнасьць любых арганізацый, якія зьяўляюцца філіяламі «Братоў-мусульманаў» або належаць гэтаму руху.

Рашэньне было прынята на фоне перасьледу актывістаў «Братоў-мусульманаў». За апошнія месяцы сотні яго прыхільнікаў загінулі падчас паліцэйскіх апэрацый па падаўленьні акцый пратэсту ісламістаў у Каіры.

Як перадае France-Pressе, прынятая пастанова аб стварэньні спэцыяльнага ўрадавага камітэту для кіраваньня канфіскаванай маёмасьцю «Братоў-мусульманаў».

У чэрвені мінулага года прадстаўнік гэтага руху Мухамэд Мурсі перамог на прэзыдэнцкіх выбарах у Эгіпце. 3 ліпеня сёлета ён быў адхілены ад улады вайскоўцамі.