У Маскве адбываецца рок-канцэрт у падтрымку палітвязьняў (LIVE)

У Маскве ў канцэртнай залі «Мір» праходзіць акцыя «Рок-Вязень» у падтрымку фігурантаў так званай «балотнай справы». На канцэрце выступаюць вядомыя рок-музыкі.

Мерапрыемства арганізавана праектам «РосВязень», які займаецца зборам сродкаў і прадастаўленьнем юрыдычнай дапамогі затрыманым на агульнаграмадзянскіх акцыях пратэсту.

Арганізатары плянуюць сабраць на патрэбы палітвязьняў адзін мільён расейскіх рублёў.