Паўночная Карэя сарвала сустрэчу разьяднаных падчас вайны сем'яў (відэа)

Your browser doesn’t support HTML5

КНДР адклала ўзьяднальную сустрэчу сем'яў з абедзьвюх Карэяў (ВІДЭА)

Паўночная Карэя заявіла аб адтэрміноўцы ўзьяднаньня сем’яў, якія страцілі сувязь падчас Карэйскай вайны. Шасьцідзённая сустрэча сем’яў з Паўночнай і Паўднёвай Карэяй павінна была пачацца ў сераду.

Аднак Пхэньян заявіў, што Паўднёвая Карэя можа выкарыстоўваць гэтую магчымасьць супраць КНДР. Сустрэчу адклалі на нявызначаны тэрмін.

Сэул ужо выказаў расчараваньне дзеяньнямі паўночнакарэйскага кіраўніцтва, назваўшы іх негуманнымі. Прадстаўнік ураду адзначыў, што адзіная мэта сустрэчы разьяднаных сем’яў — «вылекаваць пабітыя сэрцы карэйскага народу».

Адносіны КНДР і Паўднёвай Карэі пагоршыліся ў гэтым годзе пасля ядзерных выпрабаваньняў, праведзеных Пхэньянам.

Карэйская вайна доўжылася з 1950 да 1953 года.