United Airlines праз кампутарны збой прадавала квіткі задарма

United Airlines праз кампутарны збой прадавала квіткі задарма

Як заявілі ў амэрыканскай авіякампаніі United Airlines, пасажыры, якія выпадкова, з-за кампутарнага збою, практычна бясплатна атрымалі квіткі, змогуць імі скарыстацца.

На працягу некалькіх гадзінаў у чацьвер карыстальнікі маглі купіць авіяквіткі, заплаціўшы ўсяго пяць ці дзесяць даляраў аэрапортавых збораў.

Выявіўшы гэта, авіякампанія часова закрыла свой сайт, каб выправіць памылку.

У United Airlines не ўдакладнілі, колькі ўсяго бясплатных квіткоў атрымалі карыстальнікі, і якія страты панесла авіякампанія.