Выкрадзены КНДР паўднёвакарэец уцёк дадому праз 41 год

Парад у Пхэньяне, верасень 2013

Выкрадзены 41 год таму ў КНДР жыхар Паўднёвай Карэі змог вярнуцца на радзіму, паведамляе Сэул.
68-гадовы Чон Вук Пхэ быў у ліку 25 маракоў, захопленых на двух рыбалавецкіх суднах Паўночнай Карэяй у Жоўтым моры ў 1972 годзе.

Чон Вук Пхэ змог уцячы з КНДР у жніўні, да Паўднёвай Карэі ён дабраўся ў верасьні. Пакуль улады краіны не паведамляюць падрабязнасьцяў аб вяртаньні свайго суайчыньніка.