Ракетны крэйсер «Масква» рухаецца да групоўкі ВМФ РФ у Міжземнамор’е

Ракетны крэйсер «Масква»

Плянуецца, што 17 верасьня да складу пастаяннага апэратыўнага злучэньня ВМФ Расеі далучацца вялікі дэсантны карабель «Николай Фільченков» і вартаўнічы карабель «Сметливый».
Гвардзейскі ракетны крэйсэр «Москва» ў аўторак пакінуў пратоку Гібралтар і рухаецца ва ўсходнюю частку Міжземнамор’я , дзе ўвойдзе ў склад пастаяннага апэратыўнага злучэньня Ваенна-марскога флёту (ВМФ) Расеі, паведамілі журналістам у сераду ў прэс-службе Мінабароны РФ. Чакаецца, што крэйсэр прыбудзе ў раён 17 верасьня.

Таксама плянуецца, што 17 верасьня да складу пастаяннага апэратыўнага злучэньня ВМФ далучацца вялікі дэсантны карабель «Николай Фільченков» і вартаўнічы карабель «Сметливый».

Як інфармуе ведамства, на дадзены момант пастаяннае апэратыўнае злучэньне ВМФ Расіі ў Міжземным моры ўключае ў сябе вялікія дэсантныя караблі «Пересвет», «Адмирал Невельской», «Минск», «Новочеркасск», «Александр Шабалин», вялікі супрацьлодачны карабель «Адмирал Пантелеев» вартаўнічы карабель «Неустрашимый».