Жывая Свабода з Алена Радкевіч ад 18-й: Як бараніцца, калі цябе залічылі ў вар'яты?

Алена Радкевіч

Сёньня мы сярод іншага пачуем аўдыёзапіс прымусова шпіталізаванага доктара Ігара Паснова, дзе ён расказвае, як яму гвалтам пхаюць лекі,

даведаемся, хто і чаму прадукуе нібыта абсурдныя нормы Эўразьвязу,

абмяркуем, ці ёсьць хімічная зброя ў Беларусі,

прыгадаем зьняважлівыя выказваньні расейскіх палітыкаў пра беларускую мову, культуру і незалежнасьць,

паспрабуем разабрацца, чаму ў Беларусі так шмат людзей канчае жыцьцё самагубствам.

Патэлефануйце ў жывы эфір і падзяліцеся сваёй думкай: чаму самагубстваў у Беларусі значна больш, чым у іншых краінах? Тэлефон студыі: +375 29 6514204 (Вэлком).