Апазыцыя, якая перамагла на выбарах ў Аўстраліі, абяцае скасаваць «вугляродны» падатак

Тоні Эбат

На выбарах, якія прайшлі ў суботу ў Аўстраліі, перамогу атрымлівае лібэральна-нацыянальная кааліцыя на чале з Тоні Эбатам.

Мясцовыя мэдыі паведамляюць, што яна можа атрымаць 93 з 150 месцаў у палаце прадстаўнікоў. У той час, Лейбарысцкая партыя на чале з Кевінам Радам, якая кіравала апошнія 6 гадоў, можа атрымаць толькі 51 месца.

Міністар абароны краіны Стэфэн Сміт прызнаў, што Лейбарысцкая партыя пацярпела паразу.

У чэрвені гэтага года Рад зьмяніў на пасадзе прэм’ер-міністра краіны Джулію Гілард, папулярнасьць якой у апошні час падала. Адной з прычын гэтага было ўвядзеньне ёю ў 2011 годзе вугляроднага падатку — у межах захадаў па барацьбе са змяненьнем клімату.

Тоні Эбат абяцаў, што адменіць яго, калі ўзначаліць урад Аўстраліі.