У Зімбабвэ масава патруцілі сланоў

Там арыштаваныя пяць чалавек, якіх падазраюць ў забойстве больш за 40 сланоў, патручаных цыяністым каліем.
Прэс-сакратар нацыянальных прыродных паркаў Зімбабвэ ў інтэрвію Бі-бі-сі паведаміў, што каля вадапою ў нацыянальным парку Хванге знойдзена 41 туша мёртвых сланоў са зрэзанымі біўнямі.

Гэта самае масавае аднаразовае забойства сланоў браканьерамі ў гісторыі краіны.

Улады асьцерагаюцца, што людзі і жывёлы, якія дакрануцца да мёртвых сланоў, цяпер знаходзяцца ў сьмяротнай небясьпецы з-за скрайняй таксычнасьці ўжытай атруты.