G20 зьбіраецца ў Санкт-Пецярбургу

Саміт групы 20 адкрываецца ў расейскім Санкт-Пецярбургу.
Кіраўнікі краінаў групы G20, на якую прыпадае 90% аб’ёму вытворчасьці ў сьвеце, будуць шукаць паразуменьняў у праблемах гандлю, празрыстасьці банкаўскай справы і сыходу ад падаткаў.

У прэзыдэнта ЗША Барака Абамы не заплянаваная сустрэча зь кіраўніком Расеі Ўладзімерам Пуціным. Гэта адбываецца на тле скандалу з былым супрацоўнікам амэрыканскіх спэцслужбаў Эдвардам Сноўдэнам, якому РФ дала часовы прытулак.

Аднак у Абамы заплянаваныя сустрэчы з расейскімі праваабаронцамі.