МЗС рэкамэндуе беларусам пакінуць Сырыю

Міністэрства замежных спраў Беларусі зьвярнулася да грамадзян краіны, якія знаходзяцца ў Сырыі, з настойлівай рэкамэндацыяй:
&ldquo;У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ў Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы і вакол яе МЗС Беларусі настойліва рэкамэндуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь пакінуць тэрыторыю Сырыі&rdquo;.<br /> <br /> Грамадзяне Беларусі могуць зьвяртацца па дапамогу ў амбасаду Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы або ў офіс Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Бэйруце.