«Мова ці кава» пачынае другі год заняткаў

Your browser doesn’t support HTML5

Першы занятак курсаў «Мова ці кава», 19 лютага 2013, Менск

У Менску і Маскве ў верасьні пасьля летняга перапынку адновяцца курсы беларускай мовы «Мова ці кава».
Другі сэзон курсаў у Менску пачнецца 16 верасьня а 19 гадзіне ў «Галерэі Ў».

У Маскве першыя заняткі пройдуць 24 верасьня, а 20-й гадзіне, месца пакуль вызначаецца.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзін.

У першым сэзоне ў Маскве адбылося 17 заняткаў, на якіх прысутнічала каля 30 чалавек. Вядоўцы — Вольга Вербіловіч і Васіль Дранько-Майсюк.

У Менску за люты-чэрвень 2013 году прайшло 15 заняткаў. На іх прыходзілі ад 60 да 120 чалавек. Вядоўцы — Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка.

Запісацца на курсы можна, выслаўшы электронны ліст на адрас: movacikava@gmail.com.