28 жніўня суполка фільму «Жыве Беларусь!» апублікавала demo-запіс новай песьні, пасьля чаго да адміністратараў суполкі зьвярнуўся Лявон Вольскі і пагадзіўся прэзэнтаваць канчатковую студыйную вэрсію песьні, якая і ўвойдзе ў новы альбом.
Гэтая і іншыя песьні будучага альбому — плён супрацы з нарвэскімі музыкамі і саўнд-прадусарам. Іншыя падрабязнасьці пакуль трымаюцца ў сакрэце.