У Гане вызначаць легітымнасьць перамогі прэзыдэнта

Вярхоўны суд Ганы вызначыць 29 жніўня законнасьць перамогі прэзыдэнта Джона Драмані Махамы на выбарах у сьнежні мінулага года.
Восем месяцаў ішлі слуханьні па пазове Новай патрыятычнай партыі, якая прайграла на выбарах.

Хоць назіральнікі заявілі аб тым, што выбары прайшлі сумленна, у Новай патрыятычнай партыі лічаць, што пад час галасаваньня было дастаткова парушэньняў, каб паўплываць на вынік, перадае ВВС.

Суд можа адхіліць справу, пастанавіць правесьці новае галасаваньне або аддаць перамогу прайграўшаму кандыдату - Нана Акуфа-Адо.

Гана лічыцца бастыёнам дэмакратыі ў заходняй Афрыцы.

У краіне за апошнія 20 гадоў шэсьць разоў прайшлі шматпартыйныя выбары.