Расея і Кітай блякуюць расьсьледаваньне хімічнай атакі ў Сырыі

Целы дзяцей, якія загінулі ў выніку хімічнай атакі.

ААН заклікала вывучыць хімічную атаку ў Сырыі. Аднак у Расеі і Кітая выказаліся супраць неадкладнага расьсьледаваньня.
Рада бясьпекі ААН выступіла з заклікам высьветліць абставіны меркаванага прымяненьня хімічнай зброі ў Сырыі.

Разам з тым сябры Рады бясьпекі на экстраным пасяджэньні не прыйшлі да згоды ў пытаньні, ці павінны экспэрты ААН, якія ўжо прысутнічаюць у Сырыі, расьсьледаваць інцыдэнт, які адбыўся ў сераду ў прыгарадзе Дамаска.

Расея і Кітай не падтрымалі патрабаваньне неадкладнага расьсьледаваньня.

Актывісты сырыйскай апазыцыі сьцьвярджаюць, што ў выніку нападу загінулі больш за 1300 чалавек. Сырыйскі ўрад абвяргае сьцьвярджэньні аб сваёй адказнасьці. ЗША і іх саюзьнікі заклікалі экспэртаў ААН па хімічнай зброі, якія зараз прысутнічаюць у Сырыі, дасьледаваць інцыдэнт як мага хутчэй.

Саюзьнік сірыйскага ўрада Расея паставіла пад сумнеў абставіны інцыдэнту, мяркуючы, што ён мог быць «правакацыяй» паўстанцаў.