Марыя Булавінская: За савецкім часам труны з парэшткамі Перасьвет-Солтанаў былі разрабаваныя

Your browser doesn’t support HTML5

Гомельскія актывісты вырашылі вярнуць памяць пра старадаўнія шляхецкія роды ў рэгіёне. 18 жніўня яны пабывалі ў вёсцы Люшаў Буда-Кашалёўскага раёну — на месцы радавога маёнтка Перасьвет-Солтанаў. Ачысьцілі ад зямлі й сфатаграфавалі каля дзесятка разбураных надмагільных помнікаў прадстаўнікоў старадаўняга роду ВКЛ Перасьвет-Солтанаў.