Сэнат ЗША зацікавілі новыя выкрыцьці Сноўдэна

Эдвард Сноўдэн

Сэнат ЗША правядзе слуханьні па сьлядах новых выкрыцьцяў, зробленых былым кантрактнікам Агенцтва нацыянальнай бясьпекі Эдвардам Сноўдэном.
Пра гэта заявіў у пятніцу старшыня юрыдычнага камітэта Сэнату дэмакрат з штата Вэрмонт Патрык Ліхі.

The Washington Post апублікавала перададзеную ёй Сноуўенам службовую справаздачу Агенцтва нацыянальнай бясьпекі, у якім прыводзяцца факты парушэньняў правоў амэрыканскіх грамадзян на неўмяшальніцтва ў прыватнае жыцьцё падчас маніторынгу тэлефонных званкоў амэрыканцаў. У артыкуле The Washington Post адзначаецца, што значная частка парушэньняў дапушчана ненаўмысна і стала вынікам памылак супрацоўнікаў АНБ або збою кампутараў.

Слуханьні ў сэнацкім камітэце пройдуць у верасьні, пасьля таго, як заканадаўцы вернуцца ў Вашынгтон з летняга адпачынку.