На месцы расстрэлу Чаўшэску адкрыюць музэй

Магіла, дзе былі пахаваныя Чаўшэску, пазьней адкрывалася для дадатковай праверкі.

Аднаўляецца ваенная база, дзе скончылася жыцьцё румынскага камуністычнага дыктатара Мікалае Чаўшэску і яго жонкі Алены.
Румынскія СМІ паведамілі ў суботу, што ўлады вырашылі адкрыць базу Тыргавіштэ на поўдні Румыніі, пасля таго, як значна вырасла цікавасць замежных турыстаў да месца пакараньня дыктатара ў 1989 годзе. Плянуецца, што тут 1 верасьня адкрыецца музэй “зрынутага палітычнага ладу”. У экспазыцыі можна будзе пабачыць сьцяну, ля якой адбылося пакараньне, пакой камандзіра часьці, дзе адбыўся суд або спальню, дзе сужэнцы правялі апошнюю ноч.

Чаўшэску і яго жонка ўцяклі з Бухарэста на верталёце 22 сьнежня 1989 году, калі разгневаны натоўп штурмаваў штаб-кватэру камуністычнай партыі. Неўзабаве яны былі затрыманыя вайскоўцамі і 25 сьнежня, пасьля паспешліва арганізаванага ваеннага суду, расстраляныя. Чаўшэску быў генэральнымым сакратаром Румынскай кампартыі з 1965 году, а з 1974 –га першым прэзыдэнтам краіны.