Фотагалерэя тыдня: 2-9 жніўня

Кітайскія рабочыя працуюць на электраэнергетычнай трансфарматарнай падстанцыі.

Ветравыя турбіны на фоне ляснога пажару ў паўднёвай Каліфорніі.

Інданэзіец і яго сыны моляцца за сваіх родных, якія загінулі падчас вывяржэньня вулькану на выспе Ява. 

Расея. Маскоўскі стадыён Лужнікі падчас рэпетыцыі цырымоніі адкрыцьця Чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы, які пройдзе 10-18 жніўня.

Бангладэш. Людзі ўціскаюцца ў цягнік, каб ехаць дадому ў вёскі на мусульманскае сьвята Ід аль-Фітр.

Былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіё Берлюсконі гэтак рэагуе на ўдзельнікаў мітынгу пратэсту супраць яго  ў Рыме.

Турыстаў апырскваюць вадой, каб ахаладзіцца ў гарачы дзень на Старамесцкай плошчы Прагі.

Індыя. Хлопец на лініі электраперадачаў над ракой Ганг.

Расея, Краснаярск. Супрацоўніца заапарку спрабуе прыручыць дзікага пясца.

Кіргізстан. Масавае вясельле ў Каракол. 

У Лёндане быў прыгатаваны і зьедзены першы ў сьвеце гамбургер са штучнай ялавічнай катлетай. Мяса, выгадаванае ў лябараторыі на аснове ствалавых клетак двух галяндзкіх кароў, паспрабавалі два добраахвотнікі. Адзін зь іх - Джош Шонвальд, амэрыканскі пісьменьнік, які піша пра кулінарыю, - заявіў, што ў роце адчуваецца смак мяса, але адрозніваецца водар стравы.
 

Намётавы лагер для нелегальных мігрантаў, затрыманых падчас паліцэйскіх рэйдаў на рынках Масквы. 

Хлопчык гуляе са скульптурамі панды насупраць Цэнтральнага чыгуначнага вакзалу Берліна, дзе нямецкі філіял Сусьветнага фонду дзікай прыроды адзначаў 50-годдзе з дня свайго заснаваньня.

Ветэраны вайны і камандзіры бяруць удзел у ваенным парадзе ў гонар 60-годдзя з дня падпісаньня перамір'я пасьля карэйскай вайны ў Пхеньяне. 

Пажылая жанчына моліцца за ахвяр атамнай бамбардзіроўкі Хірасімы. 6 жніўня адзначалася 68-ая гадавіна атамнай бамбардзіроўкі 1945 году. 

Партрэт прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна падчас 35-га штогадовага гей-параду ў канадзкім Ванкувэры. 

Саўдаўская Арабія, Эр-Рыяд. Падчас мусульманскага сьвята Ід аль-Фітр.

Раніца ў Кабуле. 

Напярэдадні мусульманскага свята Ід аль-Фітр ў Карачы, Пакістан.