Тэракт у Пакістане: 38 ахвяраў

Pakistan -- Policemen carry an injured colleague into a hospital in Quetta, August 8, 2013

На паўднёвым усходзе Пакістану ў горадзе Квета 38 чалавек загінулі і больш за 50 параненыя ў выніку выбуху.

Як паведаміў прадстаўнік мясцовай паліцыі, большасьць ахвяр і пацярпелых — паліцыянты.

Сьмяротнік прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне падчас пахаваньня супрацоўніка гарадзкой паліцыі, забітага раніцай у чацьвер.

Ніхто ня ўзяў на сябе адказнасьці за напад.

Квета — сталіца правінцыі Белуджыстан, дзе актыўна дзейнічаюць розныя баевікі, уключаючы талібаў, а таксама мясцовыя ўзброеныя сэпаратысты.