Роўхані: Іран гатовы да перамоваў

Хасан Роўхані

Новы прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані выказаў гатоўнасьць Тэгерану ўдзельнічаць у «сур’ёзных перамовах» зь вядучымі дзяржавамі па яго ядзернай праграме.
Выступаючы сёньня ў Тэгеране на сваёй першай прэс-канфэрэнцыі ў якасьці кіраўніка дзяржавы, Роўхані таксама падкрэсьліў, што іранскі народ мае права на мірную ядзерную праграму.

Іранскі прэзыдэнт назваў новыя санкцыі ЗША супраць Тэгерану «контарпрадуктыўнымі». Толькі дыпляматыя можа разблякаваць сытуацыю, а не пагрозы санкцый, падкрэсьліў Роўхані.