Асад заклікае ўдарыць па паўстанцах «жалезным кулаком»

Прэзыдэнт Сырыі Башар аль-Асад кажа, што ня можа быць ніякага палітычнага дыялёгу з паўстанцамі.
Паўстанцаў ён назваў «тэрарыстамі».

Асад заявіў: «нармалёвы чалавек ня будзе думаць, што праблему тэрарызму можна вырашыць з дапамогай палітыкі».

Паводле прэзыдэнта Сырыі, Нацыянальная кааліцыя рэвалюцыйных і апазыцыйных сілаў «ня можа адыгрываць ніякай ролі» ва ўрэгуляваньні крызісу ў краіне.

Башар аль-Асад заявіў, што канфлікт можа быць вырашаны толькі пасля таго, як «тэрарызм будзе зьнішчаны».

Болей за 100 тысячаў чалавек загінулі за гады грамадзянскай вайны ў Сырыі.