19 дыпмісіяў ЗША будуць закрытыя да 10 жніўня

Злучаныя Штаты заяўляюць, што 19 амбасадаў і консульстваў на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы ня будуць працаваць да 10 жніўня.
Прычына — магчымыя тэрарыстычныя напады.

Існуе пагроза тэрактаў з боку Аль-Каіды.

Дзясяткі тэрарыстаў зьбеглі з турмаў у дзевяці краінах рэгіёну за апошні месяц.

ЗША часова зачынілі 21 дыпляматычнае прадстаўніцтва 2 жніўня. Амбасады ў Багдадзе і Кабуле пачнуць працаваць 5 жніўня.