У Маскве разагналі пратэстоўцаў

Эдуард Лімонаў сярод удзельнікаў акцыі ў Маскве.

У Маскве, на Трыюмфальнай плошчы затрыманыя каля 20 удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі «Стратэгія 31» — у абарону 31 артыкула канстытуцыі аб праве на сходы.

У ліку затрыманых — лідэр «Другой Расіі» Эдуард Лімонаў.

Сайт «АУС-Інфа» паведамляе, што аднаго з затрыманых паліцэйскія білі нагамі ў аўтазаку.

Сярод арганізатараў мітынгу, акрамя Лімонава — былы дысыдэнт Уладзімір Букоўскі, на якога ў 1976 годзе Крэмль абмяняў лідэра чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.

Сёньня ж у Пецярбургу былі затрыманыя некалькі ўдзельнікаў таксама несанкцыянаванай акцыі «Стратэгія 31», якія сабраліся ля Гасьціннага двара. Яны выказвалі пратэст, у прыватнасьці, супраць ўзмацненьня жорсткасьці антыэкстрэмісцкая заканадаўства. Зьвестак аб дакладным ліку ўдзельнікаў пакуль няма.

Паводле сайта АУС-Інфа, у Ніжнім Ноўгарадзе затрыманыя ня менш за 10 удзельнікаў «Стратэгіі 31».