Мугабэ абяцае сысьці, калі прайграе

Перадвыбарная агітацыя ў Зымбабвэ

У Зымбабвэ выбіраюць прэзыдэнта.
Зь дзейным кіраўніком краіны Робэртам Мугабэ супернічае прэм’ер-міністар Морган Цвангіраі.

Яны ўжо трэці раз змагаюцца за вышэйшую пасаду.

Мугабэ, якому 89 гадоў, заявіў, што ён сыдзе ў адстаўку, калі прайграе.

Аднак назіральнікі непакояцца, што Мугабэ і ягоныя прыхільнікі сфальшуюць вынікі галасаваньня.

Мугабэ кіруе Зымбабвэ ад 1980 году, калі краіна здабыла незалежнасьць ад Вялікай Брытаніі.

Участкі для галасаваньня адкрытыя да 20.00 менскага часу.