Саўдаўская Арабія: журналісту далі 7 гадоў турмы і 600 удараў бізуном

Саўдаўская Арабія, ілюстрацыйнае фота

Раіфа Бадаві, заснавальніка сайта «Свабодныя саўдаўскія лібэралы», пакаралі за замах на ісламскія каштоўнасьці.
Сайт Бадаві заклікаў савудаўца абменьвацца думкамі пра ролю рэлігіі ў кансэрватыўным грамадзтве Саўдаўскага каралеўства.

Пра прысуд Бадаві напісала газэта «Al-Watan». Выданьне не паведамляе, пра дату, калі быў вырак.

Бадаві знаходзіцца пад вартай ад чэрвеня 2012-га.

Прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Джэн Псавкі заявіла, што Злучаныя Штаты «глыбока занепакоеныя» прысудам.