Эмір Кувэйту памілаваў сваіх крытыкаў

Эмір Кувэйту

Эмір Кувэйту Сабаха ас-Сабах абвясьціў, што памілаваў ўсіх, каго асудзілі за абразы на ягоны адрас. Сабах памілваў сваіх крытыкаў у гонар апошніх 10 дзён месяца Рамадан.
Памілаваньне асуджаных пры канцы святога месяца зьяўляецца традыцыяй на Блізкім Усходзе.

У апошні час у Кувэйце назіраецца ўсплёск крытыкі на адрас эміра, адзначае ВВС.

За гэта шэрагу грамадзкіх актывістаў і палітыкаў былі выстаўленыя абвінавачваньні ў абразе кіраўніка краіны.