У Пакістане новы прэзыдэнт, але гэта ня важна

Your browser doesn’t support HTML5

У Пакістане абралі новага прэзыдэнта

Пакістанскі парлямэнт большасьцю галасоў абраў новым прэзыдэнтам краіны прадстаўніка Мусульманскай лігі Мамнуна Хусэйна.
Ён заменіць у верасьні на гэтай пасадзе Асіфа Алі Зардары і стане 12-м прэзыдэнтам краіны.

Апазыцыйная «Пакістанская народная партыя», якую ўзначальвае Зардары, байкатавала галасаваньне. Яна прайграла на ўсеагульных выбарах у траўні і на мінулым тыдні адклікала свайго кандыдата на знак пратэсту супраць рашэньня Вярхоўнага суду аб пераносе даты галасаваньня на тыдзень.

У Пакістане прэзыдэнт надзелены абмежаванымі паўнамоцтвамі і не адыгрывае істотнай ролі ў прыняцьці важных палітычных рашэньняў.