У Кіеве затрымалі дзесяць пратэстоўцаў

Патрыярх Кірыла і прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін

У цэнтры Кіеву затрыманыя, па апошніх дадзеных, дзесяць чалавек за правядзеньне незаконных акцый.
У горадзе праходзяць ўрачыстасьці з нагоды 1025-годзьдзя Хрышчэньня Русі і рашэньнем суда ў гэтыя дні акцыі ў цэнтры сталіцы забароненыя.

Як перадае Інтэрфакс, сярод затрыманых - прадстаўнікі кааліцыі удзельнікаў аранжавай рэвалюцыі і ўдзельнікі «урадыеўскага пратэсту».
Удзельнікі «урадыеўскага шэсьця» выступаюць супраць міліцэйскага самавольства пасьля зьбіцьця і згвалтаваньня мясцовай жыхаркі ў Урадыеўцы ў чэрвені.

Сёньня ж члены крайне правай партыі «Свабода» правялі ў Кіеве акцыю пратэсту супраць прыезду на сьвяткаваньне прэзыдэнта Расеі Уладзімера Пуціна і кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы партыярха Кірылы.