Прага рыхтуецца да рэкорднай сьпёкі

Your browser doesn’t support HTML5

У гэтыя выходныя сталіца Чэхіі рыхтуецца да новага тэмпэратурнага рэкорду — 40°C. Выратаваньне ад такой сьпякоты жыхары і госьці Прагі шукаюць на пляжах, у фантанах і ў папулярным ледзяным бары. У ім усё — ад мэблі да посуду — зроблена зь лёду, а тэмпэратура ўнутры заўсёды ніжэй за нуль.