Туніс: пратэстоўцаў разагналі сьлезацечным газам

Пахаваньне Махамэда Брахмі

Паліцыя Тунісу ўжыла сьлёзацечны газ, каб разагнаць дэманстрацыі, якія прайшлі у некалькіх гарадах краіны.
У горадзе Сідзі-Бузід, дзе пачаліся падзеі арабскай вясны, быў падпалены офіс кіруючай партыі «Ан-Нахда».

Акцыі пратэсту пачаліся пасьля забойства ў чацьвер апазыцыйнага палітыка Махамэда Брахмі.

Брахмі ачольваў апазыцыйную левую нацыяналістычную партыю «Народны рух».

Забойства Брахмі зьяўляецца другім забойствам апазіцыйнага палітыка сёлета.