Найбольш яркія кадры зь мінулага тыдня 14-19 ліпеня

Расейская паліцыя затрымлівае ўдзельнікаў акцыі ў падтрымку Навальнага 18 ліпеня

Жаўнер Свабоднай сырыйскай арміі прымае душ

Пратэстоўцы супраць міліцэйскага самаўпраўства распыляюць сьлезацечны газ на міліцыянтаў

Мэксыканцы Іван Гарсія і Герман Санчэз выконваюць скачок зь дзесямэтровага трампліна ў Барсэлёне

Людзі нясуць ікону з партрэтам апошняга расейскага цара Мікалая ІІ, падчас цырымоніі ў Екацерынбургу.

Расейскі блогер і апазыцыянэр Сяргей Навальны зарэгістраваны кандыдатам на мэра Масквы перад тым, як скіравацца на свой суд у горад Кіраў, дзе пазьней ён быў асуджаны на 5 гадоў зьняволеньня

Прыхільнікі зрынутага прэзыдэнта Мухамада Мурсі ўцякаюць ад сьлезацечнага газу

Грузінскага хлопчыка хрысьцяць падчас масавай цырымоніі хрышчньня ў Тбілісі

Індыйскі манах Садху дзьме ў рог бафала напярэдадні традыцыйнага фэстывалю Kharchi Puja ў Індыі

Аўганскія хлопцы чытаюць Каран у рэлігійнай школцы ў Кабуле

Жаўнер Свабоднай сырыйскай арміі ляжыць на канапе і гледзіць тэлевізар, а таксама сочыць за камэрамі назіраньня ў Алепа

Македонцы ў народных касьцюмах удзельнічаюць у вясельнай цырымоніі ў вёсцы Галіцнік

Маленькі шыіцкі хлопчык, якія ўдзельнічаць у пятнічнай малітве ў Тэгеране падчас Сьвятога для мусульманаў месяцу рамадан

Сталы сэрбскі мужчына гледзіць на вуліцу, дзе адбываецца штогадовы музычны фэстываль у Новым Садзе