Грэцыя: могуць скараціць 25 000 дзяржслужачых

Атэны, ілюстрацыйнае фота

Парлямэнт Грэцыі прагаласаваў за законапраект, які дазваляе скараціць работнікаў дзяржаўнага сэктару. Пад скарачэньні могуць трапіць настаўнікі і паліцыя.
Пакуль дэпутаты абмяркоўвалі праект, за сьценамі парлямэнту тысячы людзей пратэставалі супраць жорсткай эканоміі.

Скарачэньне выдаткаў дазволіць атрымаць дапамогу ад Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду ў 7 мільярдаў эўра (9,2 млрд даляраў ЗША).