ААН: у Сырыі штомесяц гіне 5 тысячаў чалавек

Экспэрты Арганізацыі Аб’яднаных Нацый кажуць, што кожны месяц у Сырыі гіне каля 5 тысячаў чалавек.
Колькасьць уцекачоў ад грамадзянскай вайны перавысіла лічбу тых, хто ратаваўся ад генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе.

Іван Сімановіч, прадстаўнік ААН у пытаньнях правоў чалавека, заявіў: «выключна высокі ўзровень забойстваў у цяперашні час» паказвае , што канфлікт рэзка пагоршыўся.

Паводле ацэнак ААН, больш за 100 000 чалавек былі забітыя з пачатку канфлікту, які доўджыцца два гады.

ААН зарэгістравала каля 1,8 млн. сырыйскіх уцекачоў у суседніх краінах.