Джоан Роўлінг пад псэўданімам напісала дэтэктыў

Джоан Роўлінг

Джоан Роўлінг — аўтар кніжнай эпапеі пра прыгоды юнага чараўніка Гары Потэра — прызналася, што пад псэўданімам апублікавала дэтэктыўны раман The Cuckoo’s Calling, паведамляе Бі-Бі-Сі

Дэтэктыў, у якім распавядаецца гісторыя вэтэрана вайны, які стаў прыватным шпіком, выйшаў у красавіку гэтага году.

Брытанская пісьменьніца абрала псэўданім Робэрт Галбрайт.

У мінулым годзе Роўлінг напісала свой першы раман для дарослай аўдыторыі — Casual Vacancy.