У шпіталі ва ўкраінскім Ковэлі знаходзяцца 25 беларусаў, зь іх шэсьць — у цяжкім стане. Цяжка пацярпелую ў аварыі беларускую дзяўчынку на рэанімабілі даставілі ў Берасьце.
У лабавым сутыкненьні двух аўтобусаў 11 ліпеня ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Ўкраіны ў Валынскай вобласьці, загінулі восем чалавек і былі параненыя 27.
Пасажырамі аднаго з аўтобусаў былі турысты, у асноўным падлеткі, зь Беларусі, якія ехалі ў Баўгарыю. Прычына сутыкнення пакуль невядомая.
Цяжка пацярпелую ў аварыі беларускую дзяўчынку на рэанімабілі даставілі ў Берасьцейскі абласны шпіталь.
Паводле афіцыйных паведамленьняў, усяго ў шпіталі ва ўкраінскім Ковэлі знаходзяцца 25 беларусаў, зь іх шэсьць — у цяжкім стане, 19 — лёгка пацярпелых. Вядома, што ў аварыі загінула восем чалавек, сярод іх 13-гадовы беларускі хлопчык.
Your browser doesn’t support HTML5
Лабавое сутыкненьне аўтобусоў пад Валыньню
Загінула 8 чалавек:
Колеў Мітка Іванавіч, Баўгарыя;
Грыбанаў Пётар Уладзімеравіч, Менск;
Табенская Алена Міхайлаўна, Украіна;
Лескавец Надзея Мікалаеўна, Луцк, Украіна;
Якубіч Галіна Сьцяпанаўна, Украіна;
Крывашэй Надзея Дзянісаўна, Луцк, Украіна;
Трафімчук Ірына Ўладзімераўна, Луцк, Украіна;
Мандзюк Віктар Аляксеевіч, Украіна;
Знаходзяцца ў Ковельськім Цэнтральным раённым шпіталі: